Гарадзенскі музей В.Быкава не ў стане плаціць за арэнду

|

Кіраўніцтва музея вымушана было пайсці на ануляванне дамовы на арэнду з мясцовым ЖКГ з-за немагчымасці самастойна аплочваць камунальныя паслугі.


 

Супрацоўнік музея Аляксей Дземідовіч (на здымку) лічыць, што воля гродзенскіх улад захаваць музей ёсць, толькі пакуль не вызначана, якая бюджэтная арганізацыя будзе пастаянна дапамагаць музею:

 

align=”left” >– Нам толькі арэнду зрабілі – самы маленькі каафіцыент, яна недарагая, але ж святло, цяпло і ўсё гэта вылілася амаль у 300 тыс.

 

Ужо за два месяцы, студзень і люты, не аплочана.

Ордэр па-сутнасці аддалі, дамову развязалі, таму што плаціць не ў сілах. Я кажу, што гэта каморка – багаты дзед за польскім ці якім там часам большую меў на кумпякі, у нас на Случчыне не галадалі.

 

 

Па словах Аляксея Дземідовіча, гродзенскае абласное ўпраўленне культуры прасіла камунальнага ўласніка пра незасяленне пустуючага пакуль памяшкання пад музей з надзеяй, што ў хуткім часе музей запрацуе.

 

Для гэтага неабходныя вялікія сродкі, нават на рамонт памяшкання і афармленне экспазіцый.

 

Калі сродкаў не будзе, то ёсць небяспека закрыцця музея, а каштоўныя рарытэты, якія перадалі сваякі ды блізкія Васіля Быкава будуць запатрабаваны назад.

 

Цяпер музей больш нагадвае перапоўненае сховішча ў каморцы плошчаю ў 15 квадратных метраў.

 

Вітаўт Парфёненка, Радыё Рацыя

Фота аўтара