Характар перамен катавіцкай графікі

|

Адкрыццё выставы “Польская сучасная графіка” факультэта графікі Акадэміі мастацтваў у Катавіцах адбудзецца 15 сакавіка ў выставачнай залі па Ажэшка. Экспазіцыя мусіць даць агляднае ўяўленне пра творчасць розных пакаленняў мастакоў-педагогаў і пакажа характар перамен, якія адбываліся з катавіцкай графікай.

 

На вернісажы будуць прысутнічаць дэкан мастацкага факультэта Акадэміі мастацтваў у Катавіцах Гжэгош Ханьдэрэк і кіраўнік майстэрні шаўкаграфіі Вальдэмар Вэнгжын.

 

Арганізатарамі мастацкай імпрэзы выступілі Акадэмія мастацтваў у Катавіцах, Генеральнае консульства Польшчы, Польскі інстытут у Мінску і Гродзенская выставачная заля.

 

На здымку – графіка “Спатканне” Дароты Новак, выкладніцы Акадэміі мастацтваў у Катавіцах, крыніца – katowice.dlastudenta.pl