У Гродне выступалі дзеці-цыркачы
Гадаванцы школ і дзіцячых цэнтраў творчасці ва ўзросце ад 6 да 21 году паказвалі свае дасягненні ў акрабатыцы, клаўнадзе, гімнастыцы, дрэсуры, эквілібрыстыцы, фокусах, арыгінальным жанры. Для паказаў былі забароненыя толькі небяспечныя нумары – з агнём, бітым шклом і г.д.
Прафесійнае журы, у складзе якога была ў тым ліку алімпійская чэмпіёнка па спартыўнай гімнастыцы Алена Ваўчэцкая, гэтым разам вы не вылучыла лепшых. На першым цыркавым фэсце дыпломы і падарункі атрымалі ўсе.
Сп Алену Ваўчэцкую найбольш уразілі эквілібрысты:
– Безумоўна, узровень нумароў маленькіх дзетак і старэйшых выразна адрозніваўся, але ў цэлым добра выступалі ўсе, асабліва ўражвалі маладыя жанглёры і эквілібрысты. Акрабаты, магчыма, не так – можа, мы чакалі большага. Аднак тое, што такі цыркавы фэст ладзіцца, да таго ж на яго прыехалі выступаць дзеці з раёнаў – Ліды, Навагрудка, вельмі добра. Зараз жа ў асноўным дзяцей ад кампутара не адарваць. Таму дзяцей, якія спрабуюць сябе ў даволі складаным цыркавым мастатцве, варта падтрымліваць.
Арганізатары абяцаюць, што дзіцячы фестываль цыркавога мастацтва будзе ладзіцца ў Гродне і надалей.
alt=”цырк” >
Здымкі з prosto-free.livejournal.com