Учора ў Гродне ў аварыях пацярпелі 13 аўто

|

Дзіця выбегла з тратуара на дарогу нечакана.

 

Кіроўца спрабаваў пазбегнуць наезда, аднак зачапіў хлопчыка правым люстрам.

 

Той кінуўся бегчы.

 

Кіроўца дагнаў дзіця, выклікаў хуткую дапамогу і паведаміў пра здарэнне ў ДАІ.

 

На вуліцы Веснавой кіроўца “Жыгулёў” учора няправільна абраў дыстанцыю і ўдарыў “Нісан”, які спыніўся перад пешаходным пераходам.

 

Кіроўца “Сітраэна” на перакрыжаванні пр. Янкі Купалы і вуліцы Паўднёвай не прапусціў “Мазду”, якая ехала па галоўнай дарозе.

 

На вуліцы Антонава кіроўца аўтамабіля “Кіа” ўдарыў “Тайоту”, якая ехала і спынілася перад ім.

 

На вуліцах Курчатава, Пушкіна, Дзяржынскага кіроўцы пашкодзілі свае і чужыя аўтамабілі, калі рухаліся заднім ходам.

 

На Індурскай шашы ДТЗ здзейсніў кіроўца маршруткі.

 

Высадзіўшы на прыпынку пасажыраў, ён, замест таго, каб выехаць на дарогу, па ўзбочыне паспрабаваў аб’ехаць папутны транспарт і сутыкнуўся з “Фордам”, які зварочваў на вуліцу Цэнтральная.

 

Паводле http://gaigrodno.by