315 мільёнаў рублёў крэдытаў па падробных даведках
Жанчыны ўказвалі ў даведках несапраўдныя месцы працы і памеры заробкаў атрымальнікаў крэдытаў.
Па падробных даведках спажывецкія крэдыты махляркам і іх знаёмым выдалі банк Масква-мінск, Абсалютбанк, Трансбанк, Прыёрбанк, ВТБбанк, Белінвестбанк, Белаграпрамбанк, Дэльтабанк.
Дзейнасцю супрацоўніц “Беларнікі” зацікавіўся Камітэт Дзяржкантролю.
За выраб і выкарыстанне падробных дакументаў адна з іх атрымала паўгады абмежавання волі і папраўчых работ з утрыманнем 20% заробку на карысць дзяржавы, другая – 10 месяцаў абмежавання волі і папраўчыя работы з утрыманнем 20% заробку.