“Чырвоны капялюшык” і “Прынцэса без гарошыны” ў Гродне
Лялечны тэатр падрыхтаваў дзіцячы спектакль “Чырвоны капялюшык”, рэжысёр Алег Жугжда, аднак адмыслова да Дня тэатра больш нічога не рыхтавалі. У нядзелю спектакль пакажуць два разы – у 12 і 14 гадзін.
Гродзенскі абласны драматычны тэатр традыцыйна ў гэты дзень падводзіць вынікі сваёй працы за год. Напярэдадні робіцца апытанка сярод гледачоў па пяці намінацыях. У Дзень тэатра 27 сакавіка лепшых па меркаванні гарадзенцаў актораў узнагародзяць. Да таго ж у нядзелю адбудзецца паказ праэм’ернага спектакля акторкі і рэжысёркі Святланы Літвінёнак “Прынцэса без гарошыны”. Гэта ўжо трэці спектакль Святланы, які яна паставіла ў якасці рэжысёркі ў гродзенскім тэатры.
Пачатак спектакля ў драматычным тэатры – а 12 гадзіне на малой сцэне.