На Гродзеншчыне пачалі нарыхтоўваць бярозавы сок
Бярозавы сок пачалі збіраць ад сёння, кажа інжынер вытворчага аддзела Гродзенскага лясгаса Аляксей Панамарцаў:
– З пятніцы, думаю, ужо пачнём продаць сок насельніцтву – 366 рублёў за літр. Пункт будзе ў Аульсе і яшчэ ў якой-небудзь вёсцы каля Гродна, вызначымся пазней. Зараз усе бярозы занятыя пад збор соку для вытворчых мэтаў.
За незаконны збор бярозавага соку штраф складае да 20 базавых велічыняў (700 тысяч рублёў). Разам з уплатай штрафу парушальнікі мусяць кампенсаваць страту, нанесеную дрэве, па адысловай таксе.
Кляновы сок Гродзенскі лясгас не нарыхтоўвае – занадта мала клёнаў у гродзенскім лясніцтве.
Здымак з www.aif.by