Анджэй Пачобут зноў невыязны

|

Аднак журналіст здолеў даехаць да Варшавы праз Расею і Украіну, пазначае ў сваім блогу Анджэй Пачобут. 

 

У 2005 годзе, калі ў Беларусі дзейнічала сістэма штампаў у пашпарце для выезду “ва ўсе краіны свету”, Анджэй Пачобут пры вырабе чарговага штампа не атрымаў дакументу назад – яму паведамілі, што суд забараніў замежныя паездкі журналісту. Прычынай забароны на выезд сталася нібыта нясплочванне штрафу за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту.

 

Нагадаем, нядаўна пракуратура Гродзенскай вобласці папярэдзіла Анджэя Пачобута за працу ў “Газэце Выборчай” без акрэдытацыі.

 

Здымак wiadomosci.wp.pl