Чым вылучалася сёлетняя крытычная маса
Хоць па ініцыятые ДАІ першая крытычная маса гэтага сезону прайшла пад лозунгам “Узаемаразуменне”, дамагчыся дазволу на арганізаваны велапрабег аказалася складаным – удзельнік крытычнай масы Алесь Дзянісаў распавёў, што паразуменне з гарадскімі чыноўнікамі шукалі даволі доўга
Алесь Дзянісаў пра арганізацыю крытычнай масы by t-styl
Асаблівая ўвага з боку супрацоўнікаў ДАІ троху бянтэжыла некаторых ўдзельнікаў крытычнай масы – ніхто не выступае супраць умоваў бяспекі, кажа Алесь Дзянісаў, але не хацелася б, каб ідэя крытычнай масы страцілася пад уплывам ціску з боку ўлады і навязвання свайго бачання і ўмоваў арганізаванага велапрабегу, кажа Алесь
Алесь Дзянісаў аб пагрозе ціску на крытычную масу by t-styl
Сёлета да раварыстаў крытычнай масы далучыўся начальнік аддзела фізкультуры, спорта і турызму гродзенскага гарвыканкама Руслан Красічкаў. Ён цалкам падзяляе думку ўдзельнікаў крытычнай масы, што ровар – гэты вельмі зручны і экалагічны від гарадскога транспарту
Руслан Красічкаў пра ровары by t-styl
Нягледзячы на ўсе перавагі ровара, перасоўвацца на ім па Гродне складана – у горадзе перадусім адсутнічаюць веладарожкі. Але гэта толькі адзін з элементаў гарадской веластруктуры, якая ў Гродне адсутнічае. Па словах Руслана Красічкава, прынамсі веладарожкі зараз распрацоўваюцца
Руслан Красічкаў пра веладарожкі by t-styl
Крытычная маса традыцыйна будзе ладзіцца кожную апошнюю пятніцу месяца да закрыцця веласезону. Яе ўдзельнікі настойваюць на тым, што гэта не акцыя пратэсту і не мітынг. Гэта спосаб нагадаць гарадзенцам пра шкоду аўтатранспарту і прыцягнуць увагу да праблем раварыстаў. А праблем гэтых шмат – незразумеласць умоваў, пры якіх раварысты могуць ездзіць па дарогах, адсутнасць веладарожак, веластаянак, высокія бардзюры. Ды і проста звярнуць увагу на тое, што раварысты ў горадзе ёсць і яны паўнапраўныя ўдзельнікі дарожнага руху, тлумачыць Алесь Дзянісаў
Алесь Дзянісаў пра раварыстаў by t-styl
Пакуль удзельнікі крытычнай масы спрабуюць звярнуць увагу на экалагічнасць і зручнасць ровараў, гарадзенцы дастаюць усе “заначкі” і спешна набываюць аўто – перад летнім павышэннем мытных ставак на ўвоз аўтамабіляў. Магчыма, высокі кошт на патрыманыя аўтамабілі прымусіць гараджанаў перагледзець сваё стаўленне да ровараў як віду гарадскога транспарту. А масавае перасяданне на ровары прымусіць чыноўнікаў збудаваць урэшце адпаведную інфраструктуру.
alt=”крытычная маса” >
Здымкі tutgrodno.com,