Супрацоўнікі пракуратуры падзяліліся з вязнямі кніжкамі

|

Пракуратура Гродзенскай вобласці сабрала кнігі для вязняў папраўчых установаў.


Як паведамляе БелаПАН, наведваючы папраўчыя установы, пракурор вобласці Віктар Марозаў звярнуў увагу на недастатковую колькасць мастацкай літаратуры ў бібліятэках, якімі карыстаюцца асуджаныя. Таму ён прапанаваў арганізаваць сярод супрацоўнікаў пракуратуры збор кніг, каб папоўніць фонд бібліятэк папраўчых установаў.

 

У выніку сабралі 270 кніг. Да збору літаратуры далучылася ўпраўлення ідэалогіі Гродзенскага аблвыканкама і бібліятэка ім. Карскага. Усяго папраўчым установам перадалі 500 кніг.

 

Здымак з travelzone.lv