“Нёман” – “Юнацтва”. Як здабывалі квіткі на хакей


гукі by t-styl

 

Заўзятары пачалі займаць чэргі з глыбокай ночы, стоячы ў чарзе па дзесяць гадзін. Якім чынам удавалася здабыць квіткі?


як даставалі квіткі by t-styl

 

Іншым пашанцавала менш.


камусьці не пашанцавала by t-styl

 

Нэрвовасць абстаноўкі ў чарзе, перажыванні, што не дастанецца квіткоў, накалялі атмасферу.

 

Выспяваў канфлікт, таму не абыйшлося без удзелу АМАПу, які заспакойваў асабліва гарачых заўзятараў.


АМАП by t-styl

 

Ажыятаж вакол продажу квіткоў пасля таго, як іх, у прамым сэнсе гэтага слова, “змялі” ў касах, працягваўся ў інтэрнэце.

 

Да прыкладу, на Гарадзенскім форуме праходзіў аўкцыён, на якім стартавы кошт аднаго квітка пазначалася ў 20 тысяч бел. рублёў, у той час, як афіцыйны кошт складаў 8 тыс.

 

Кошты на квіткі на месцы бліжэй пачыналіся ад 50 000.

 

Спекуляцыя на продажы квіткоў была, пра што сцвярджаюць і сведкі


Перакупшчыкі by t-styl

 

Затое жаночаму полу перакупшчыкі рабілі зніжкі.


Жанчынам танней by t-styl

 

Тыя, хто не здолеў набыць квіткі ні на прадпрыемствах, ні ў перакупшчыкаў, ні ў касах, глядзелі фінальную гульню “Нёман” – “Юнацтва” на вялікім экране на Савецкай.

Здымак і відэа – Юля Каляда