“Нёман” – “Юнацтва”. Як здабывалі квіткі на хакей
Здабыць квіткі на апошні матч фінальнай серыі гульняў чэмпіяната па хакеі, які адбыўся ў Гродна 1 красавіка, было задачай амаль непасільнай для заўзятараў “Нёмана”. Каля 1000 квіткоў паступіла ў продаж 31 сакавіка, якія раскупілі амаль што да абеду, астатнюю частку квіткоў раздалі па прадпрыемствах.