“Нёман” – “Юнацтва”. Як здабывалі квіткі на хакей
Заўзятары пачалі займаць чэргі з глыбокай ночы, стоячы ў чарзе па дзесяць гадзін. Якім чынам удавалася здабыць квіткі?
Іншым пашанцавала менш.
камусьці не пашанцавала by t-styl
Нэрвовасць абстаноўкі ў чарзе, перажыванні, што не дастанецца квіткоў, накалялі атмасферу.
Выспяваў канфлікт, таму не абыйшлося без удзелу АМАПу, які заспакойваў асабліва гарачых заўзятараў.
Ажыятаж вакол продажу квіткоў пасля таго, як іх, у прамым сэнсе гэтага слова, “змялі” ў касах, працягваўся ў інтэрнэце.
Да прыкладу, на Гарадзенскім форуме праходзіў аўкцыён, на якім стартавы кошт аднаго квітка пазначалася ў 20 тысяч бел. рублёў, у той час, як афіцыйны кошт складаў 8 тыс.
Кошты на квіткі на месцы бліжэй пачыналіся ад 50 000.
Спекуляцыя на продажы квіткоў была, пра што сцвярджаюць і сведкі
Затое жаночаму полу перакупшчыкі рабілі зніжкі.
Тыя, хто не здолеў набыць квіткі ні на прадпрыемствах, ні ў перакупшчыкаў, ні ў касах, глядзелі фінальную гульню “Нёман” – “Юнацтва” на вялікім экране на Савецкай.