Напад на букмекерскую кантору ў Гродне раскрыты па гарачых слядах
Злачынцы ў масках звязалі жанчыну і скралі 8 мільёнаў 500 тысяч рублёў.
Касір здолела досыць хутка вызваліцца і выклікала міліцыю.
Па трывозе паднялі супрацоўнікаў Ленінскага райаддзела міліцыі Гродна і супрацоўнікаў крымінальнага вышуку.
Праз некалькі гадзін кола падазраваных звузілася, а пад раніцу знайшлі злачынцаў.
Напад на касіра ўчынілі гродзенцы 1987 года нараджэння, якія раней рабілі стаўкі ў абрабаванай імі канторы.
Студэнт і ягоны беспрацоўны сябра пайшлі на злачынства, каб заплаціць даўгі.
Рабаўнікам, супраць якіх узбуджана крымінальная справа па арт.207 ч.2 КК, пагражае ад 6 да 15 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.
Паводле БелТА