Выкліканыя на дапамогу міліцыянты пацярпелі

|

Па словах відавочцаў і прадаўца крамы “Планета”, жанчына ў краме спрабавала скрасці і вынесці 10 пачак жавальнай гумкі “Орбіт”. Але жанчыну затрымалі ў краме і выклікалі міліцыянтаў. Тыя прыехалі і, спыняючыся перад крамай, рэзка затармазілі – у выніку кіроўца “Опелю Астра”, які ехаў за міліцэйскай машынай, не паспеў своечасова зрэагаваць і стукнуў ёй ззаду ў багажнік.

 

У міліцэйскай “Ладзе” ў багажніку сядзеў сабака – жывёла моцна не пацярпела.

alt=”аварыя” >

Здымкі Яна Лялевіча