Заўтра гродзенцы папрацуюць на карысць дзяцей

|

Гродзенцы, якія не будуць працаваць на сваіх звычайных працоўных месцах, зоймуцца ўпарадкаваннем тэрыторыі дзіцячага дома, бальніцы, новай школы на Вішняўцы, лесапаркаў у Пышках і Румлёва.

У планах упарадкаваць больш за паўтары тысячы гектараў.

 

Жыхары вобласці заўтра зоймуцца зборам смецця па берагах азёр і рэк, упарадкаваннем могілак,  тэрыторый водазабораў.

 

На дапамогу вяскоўцам накіруюцца супрацоўнікі некаторых гродзенскіх прадпрыемстваў і ўстановаў.

Напрыклад, супрацоўнікі Гродзенскага райвыканкама папрацуюць у садзе СПК “Гожа”.

 

У мінулым годзе заробленыя працаўнікамі Гродзенскай вобласці на суботніку сродкі накіроўваліся на рамонт і рэканструкцыю вайсковых мемарыялаў і помнікаў, падрыхтоўку дзіцячых летнікаў да сезона і на развіццё аграгарадкоў.