Андрэй Пачобут сустрэўся з жонкай
Адзінае, пра што пасля спаткання даведаліся журналісты, гэта тое, што ў камэры разам з Андрэем Пачобутам утрымліваюцца тры чалавекі.
Пра гэта паведаміла Радыё Свабода.
Гэта першае спатканне сужэнцаў пасля таго, як журналіста 6 красавіка ўзялі пад варту, а пасля працягнулі меру стрымання на два месяцы.
Супраць Пачобута заведзеныя адразу дзве крымінальныя справы: абвінавачванне ў абразе прэзідэнта (частка І, артыкула 368 Крымінальнага кодэксу) і ў паклёпе на яго (частка І, артыкул 367 КК).
З заклікам вызваліць Андрэй Пачобута да беларускіх уладаў звярнулася “Gazeta Wyborcza”, у якой журналіст працаваў.
Зварот у пракуратуру з патрабаваннем спыніць незаконны пераслед гродзенскага журналіста Андрэя Пачобута накіравалі сябры гродзенскай філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў.