Шэсць парушальнікаў мяжы за выходныя
У суботу гродзенскія памежнікі на дарозе ў кірунку п.п. “Брузгі” затрымалі 51-гадовага грамадзяніна Расіі, які імкнуўся ў пошуках лепшага жыцця ў Польшчу.
Лідскія памежнікі ў гэты ж дзень каля населенага пункта Геранены ў 800 метрах ад дзяржаўнай мяжы затрымалі двух грамадзян Грузіі.
Жыхары Тбілісі незаконна накіроўваліся ў Літву, дзе разлічвалі атрымаць статус бежанцаў.
У нядзелю смаргонскія памежнікі атрымалі інфармацыю ад мясцовых жыхароў аб тым, што ў раёне населенага пункта Быстрыца бачылі трох невядомых.
У хуткім часе памежнікі за спробу парушэння беларуска-літоўскай мяжы затрымалі грамадзян Расіі – жанчыну і двух мужчын, жыхароў сяла Дуба-Юрт.
Паводле http://gpk.gov.by/