У Лідзе зайграюць джаз

Два гады назад у Лідзе мы рабілі канцэрт джазу і эстраднай музыкі, – распавядае вядучы метадыст Лідскага раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці, які ладзіць фэст, Ірына Беразун. – У рэгіёне наогул мала джазавых імпрэзаў, а цікавасць слухачоў ёсць. На той канцэрт прыйшло вельмі шмат людзей. Таму вырашылі ладзіць такі джазавы фестываль раз на два гады – джазавых калектываў не так і шмат, таму вырашылі ўключыць і эстрадных выканаўцаў.

 

На ўдзел у фестывалі могуць заяўляцца як прафесійныя калектывы, так і самадзейныя – ўзнагароджваць дыпломамі лепшых не будуць. Пакуль у праграме запланаваныя выступы шэрагу калектываў і асобных выканаўцаў: Лідскага народнага інструментальнага ансамбля “Фестываль”, камернага аркестра Лідскай музычнай вучэльні, камернага аркестра дзіцячай лідскай музычнай школы, фанк-джаз-гурта “Фрагмент Бэнд” (Баранавічы), Уладзімера Бубена і Уладзіміра Федарука (акардэяніст “Лепрыконсаў”) (Менск), Ігара Гіро і Насці Жэгалік (Гродна).