“Кальян” выступіць у Мінску ўпершыню за 13 год

Канцэрт адбудзецца ў клубе “Графіці” разам з гуртом “HandmadE”.

 

Па словах Алеся Дзянісава, лідэра “Кальяну”, у мінскім канцэрце будзе прэзентаваны новы праект “Кальян у акустыцы”:

 

З цягам часу быў назапашаны шэраг песень, якія не хацелася ці не атрымоўвалася зрабіць асноўным складам “Кальяна”. Яны проста не пасавалі па розных прычынах. Раней я выконваў гэтыя песні амаль увесь час адзін, а вось не так даўно нарадзіўся праект “Кальян у акустыцы”, у якім удзельнічаюць розныя музыкі, у большасці якія не маюць ніякага дачынення да гурта “Кальян”, – распавёў Алесь Дзянісаў для ultra-music.com.

 

Канцэрт адбудзецца 20 траўня а 19 гадзіне ў клубе “Графіці”.

 

Здымак з kalian.grodno.by