“Пікавая дама” падчас Ночы ў музеі

Сёлета музей падрыхтаваў свята пад назвай “Таямніцы азарта”. Наведавальнікі маюць магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй гульняў на выставе “Homo Ludens”, якая будзе працаваць толькі падчас свята. Падчас прэзентацыі можна будзе пабачыць фокусы, бодзі-арт, даведацца, як раскладваюць гральныя карты прафесійныя круп’е і іншае. Пад час свята пакажуць надзвычай папулярны спектакль Гродзенскага тэатра лялек “Пікавая дама”.

 

На Старым замку таксама будуць адбывацца цікавыя мерапрыемствы, сярод якіх – наведванне помніка археалогіі Ніжняй царквы, дзе ўсе ахвотныя змогуць пазнаёміцца з гісторыяй археалагічных даследаванняў на Замкавай гары.

 

Да таго ж музей прапануе ўсім паўдзельнічаць у фотаконкурсе “Ноч у музеі”. Для гэтага трэба даслаць цікавыя здымкі, зробленыя падчас “Ночы ў музеі”, на электронную пошту fotamuzej@gmail.com з пазнакай “Фота 2011”. Фотаздымкі будуць размешчаны на сайце музея, а пераможцаў чакае прыз – бясплатнае наведванне “Ночы ў музеі” у 2012 годзе.

 

Пачатак “Ночы ў музеі” а 20.00. Кошт квітка 15 000 руб (колькасць квіткоў абмежаваная, іх можна набыць у Новым і Старым замках)

 

Дзённая праграма ў Новым замку

 

13.00 – узнагароджанне пераможцаў конкурсу “Музей у фарбах”

13.20 – прадстаўленне народнага тэатра – батлейкі

 

Вячэрняя праграма ў Новым замку

 

20.10 – прэзентацыя з гісторыі гульняў “Homo Ludens”. Выступленне фокуснікаў-ілюзіяністаў

20.40 – майстрар-клас па раскладцы картаў прафесійнага круп’е

20.40 – мінівыстава “Азартныя гульні”, Бодзі-арт

21.30 – прадстаўленне тэатра лялек “Пікавая дама”

22.45 – 24.00 – вандроўка па экспазіцыі Новага замка, відэаінсталяцыя “Музей у сучасным свеце. Дыялог.”

 

Стары замак

 

з 20.00 – прэзентацыя “Археалогія Замкавай гары”

20.00 – 24.00 – вандроўка па экспазіцыі Старога замка, гульні ў двары замка.

 

Рэпартаж з мінулагодняй Ночы музеяў у гісторыка-археалагічным музеі можна пабачыць тут.

Фотарэпартаж з балю падчас Ночы музеяў у Гродзенскім музеі гісторыі рэлігіі – тут.