З Гродна ў Калінінград зноў на самалёце

|

Самалёт CRJ-200 на 50 месцаў эканомкласу пачне курсаваць з 21 чэрвеня два разы на тыдзень – па аўторках і суботах.

У 16.10 ён будзе вылятаць з Калінінграда, куды прыбудзе ў 17.05 (рэйс В2-1942). У 17.45 вылет у Калінінград (рэйс В2-1941) з пасадкай у 18.40.

Маршрут самалёта пройдзе па новай трасе, таму час палёта скароціцца.

 

З зімы рэйсаў Гродна-Калінінград-Гродна не было. Раней гэты папулярны накірунак абслугоўвала авіякампанія “Гомельавія”.

Ляцець у Калінінград на самалёце зручна тым, каму неабходна хутка трапіць на месца, і тым, у каго няма літоўскай візы, неабходнай для паездкі ў Калінінград цягніком альбо аўтатранспартам.

 

Паводле http://www.belta.by/