“Нёман” добра пачынаў

Першыя 45 хвілін матча назіралася безумоўная перавага “нёманцаў”, на што гульцы БАТЭ ў першую чвэрць гадзіны адпаведна і адказаць не маглі, зазаначае football.by. Першы ўдар у бок варот голкіпера “Нёмана” Чэрніка барысаўчанамі прыйшоўся толькі на 16-ю хвіліну сустрэчы – Бага з БАТЭ прабіў моцна, але занадта высока. Першы гол БАТЭ прынесла контраатака барысаўчан – абаронца Віталь Надзіеўскі не змог выбіць мяч у поле пасля трайной атакі нападаючага БАТЭ, а зрэзаў яго ва ўласныя вароты.

 

Перад самым свістком суддзі на перапынак “нёманцы” атрымалі ў вароты яшчэ адзін мяч – Філіпенка добра скарыстаўся пасам і галавой скіраваў мяч у вароты “нёманаўскага” абаронцы Чэрніка. На пачатку другой паловы матча гаспадары поля кінуліся ў атаку з надзеяй адыграцца, аднак знову не скарысталі некалькі момантаў. У выніку БАТЭ упэўнена давёў матч да перамогі.

 

Пакуль барысаўчане з 28 ачкамі займаюць першы радок турнірнай табліцы. “Нёманцы” маюць у 2 разы менш – 14 ачкоў вызначыла іх пакуль на 6 месца.

 

29 мая “Нёман” згуляе ў фінале Кубка Беларусі з “Гомелем”.

 

Здымак Яраслава Ванюкевіча