У Гродне з’явяцца вуліцы Багушэвіча, Агінскага, Караткевіча
Новы раён на “Паўднёвым” атрымаў назву “Альшанка”.
У гэтым выпадку думкі сябраў тапанімічнай камісіі супалі з гістарычнай назвай мясцовасці і меркаваннямі гродзенцаў, якія актыўна ўдзельнічалі ў абмеркаванні назвы мікрараёна.
Назвы новым вуліцам таксама дадзены з улікам гістарычных тапанімічных назваў – Малая Альшанка і Вялікая Альшанка, а таксама ўвекавечылі імёны знакавых для Беларусі гістарычных і культурных дзеячоў: Францішка Багушэвіча, Напалеона Орды, Міхала Агінскага, Уладзіміра Караткевіча.
Адна з вуліц атрымала назву ў гонар нямецкага горада-пабраціма Гродна горада Міндэна.
Назву атрымаў і кавалак вуліцы ад пр.Касманаўтаў да абласнога клінічнага цэнтра “Псіхіятрыя-наркалогія”.
Вуліцы нададзена імя доктара медыцынскіх навук Генадзя Аляксеевіча Абухова (1924-2010), стваральніка Гродзенскай школы псіхіятрыі.
Паводле http://grodno.gov.by