Польскія візы атрымаюць усе ўдзельнікі Басовішча
Асноўнае пытанне, якое паўстае — як дамагчыся таго, каб тыя, хто атрымаў візы, сапраўды прыехалі на «Басовішча», а не скарысталіся з магчымасці атрымаць візу для іншых мэтаў, — кажа старшыня студэнцкага аб’яднання Кася Кузьміч:
— Раней мы планавалі, каб людзі загадзя аплочвалі кошт намётвага гарадка, кошт транспарту на фестываль.
Цяпер вядома, што не трэба будзе ўносіць такой аплаты, але будзе затое аплата турыстычнай фірме за тое, што яны збяруць ад людзей пашпарты, будуць таксама запаўняць анкеты.
Мы хочам пазбегнуць сітуацыі, калі нехта памыліцца ў гэтай анкеце і ўвесь працэс атрымання візы будзе такім чынам зацягвацца.
Кошт гэтай паслугі будзе прыблізна 30–40 тысяч беларускіх рублёў.
Беларускае аб’яднанне студэнтаў пакуль не называе фірмы, у якія можна будзе звярнуцца для атрымання візаў для наведвання фестывалю «Басовішча 2011».
Пры гэтым Кася Кузьміч адзначыла, што больш поўная інфармацыя з’явіцца бліжэйшым часам на інтэрнэт-сайце фестывалю.
Паводле http://new.racyja.com/
Фота з сайта http://generation.by