Хакейны “Нёман” атрымаў узнагароду па выніках сезону

Сёння на выніковым паседжанні выканкама федэрацыі хакея Беларусі агучаныя лаўрэаты адкрытага чэмпіяната Беларусі па хакеі сёлетняга сезону. Найбольш узнагарод атрымала мінскае “Юнацтва”. Яе абаронца Аляксей Баранаў і нападаючы Аляксандр Мацярухін былі прызнаныя лепшымі. Мінскі клуб ўзяў яшчэ тры ўзнагароды – лепшы бамбардзір турніра Андрэй Сцяпанаў, лепшы форвард абарончага плану Аляксандр Кітараў і лепшы трэнер – Міхаіл Захараў, які прывёў “Юнацтва” да ўжо шостага тытула чэмпіёна Беларусі і другой перамозе ў кантынентальным кубку.

 

Лепшай арэнай чэмпіяната Беларусі прызнаная “Бабруйск-Арэна”.

 

Матэрыял з урачыстага закрыцця сёлетняга хакейнага сезону, падчас якога хакеістаў і трэнераў “Нёмана” віншавалі са срэбрам у Адкрытым чэмпіянаце Беларусі, можна прачытаць і паслухаць тут.

 

Здымак з goals.by