Мы адказваем за тых, каго прыручаем

|

А на дзень горада (3-5 чэрвеня) плануе правядзенне збору подпісаў за адкрыццё прытулку.

 

Як паведаміла ТС ініцыятар стварэння «Сэрца» Эла Ласончык, галоўная мэта – скарачэнне колькасці бяздомных жывёл праз іх стэрылізацыю, а таксама стварэнне прытулку для бяздомных жывёл і, вядома, пошук для іх гаспадароў.

 

– Цяпер мы стараемся апавясціць жыхароў Гродна аб нашай рэгістрацыі, – паведамляе Эла. – На дзень горада (3-5 чэрвеня) плануецца правядзенне інфармацыйнай акцыі, збор подпісаў за адкрыццё прытулку.

 

Пасля гэтага мы збіраемся ісці на прыём у гарвыканкам і іншыя адказныя інстанцыі. Яшчэ мы збіраемся займацца асветніцкай дзейнасцю і прасоўваць выкладанне біяэтыкі ў школах.

 

Еўрапейскія арганізацыі аховы жывёлаў гатовыя даваць свае напрацаваныя матэрыялы…

 

А для пачатку мы хочам нагадаць вам некалькі правілаў адказнага ўладальніка жывёлы, якія мы будзем распаўсюджваць у асветніцкіх і выхаваўчых мэтах.

 

Любоў: «Купі шчанюка і набудзеш самую адданую любоў на свеце», сказаў Кіплінг. Аднак гэтая любоў павінна быць узаемнай: ніколі не спаганяйце свой дрэнны настрой на выхаванцы.

 

Харчаванне: Нашых гадаванцаў трэба карміць ў адзін і той жа час кожны дзень кормам для жывёл, каб яны жылі доўга, былі здаровымі і шчаслівымі. Пераканайся, што ў твайго гадаванца заўсёды ёсць чыстая свежая вада – жывёлы таксама пакутуюць ад смагі.

 

Рух: Не трэба заводзіць сабаку, калі ў цябе няма дастаткова часу гуляць з ім рэгулярна! Не толькі сабакі маюць патрэбу ў руху, але і ўсе іншыя гадаванцы (кошкі, хамякі, птушкі, рыбы). Таму ім трэба даць дастаткова месца для выхаду энергіі і руху.

 

Здароўе: Мы павінны абараняць нашых выхаванцаў ад небяспечных хвароб і вакцынаваць іх. Не забудзь, што жывёлы могуць вельмі моцна захварэць, але не будуць скардзіцца, так што будзь вельмі ўважлівы, і калі заўважыш якое-небудзь змяненне ў паводзіназ – звярніся да ветэрынара.

 

Нашчадства: Мы нясем адказнасць не толькі за свайго гадаванца, але і за яго дзетак. Таму дазваляць нашым выхаванцам жаночага полу заводзіць дзетак мы можам толькі тады, калі ўпэўненыя, што знойдзем такіх жа адказных гаспадароў для шчанюкоў і кацянят. Калі ў цябе гадаванец мужчынскага полу, то сачы, каб ён не ўцёк у пошуках «сяброўкі», калі ён не спакладаны. Самы лепшы спосаб пазбегнуць непажаданага нашчадку – стэрылізацыя жывёл.

 

Шчаслівы дом: Зрабі намаганне, каб жыць у гармоніі з сабой, сваёй сям’ёй, гадаванцам і суседзямі! Калі ты не ўпэўнены, што зможаш выконваць большасць з гэтых няхітрых правіл, лепш не трэба заводзіць сабе гадаванца. Мы ж адказныя за тых, каго прыручаем …

 

Таварыства абароны «Адданае сэрца» (ГООЗЖ “Преданное сердце”) прымае ахвяраванні: УНН 590374138 р \ з 3015117690011 ВТБ-Банк Беларусь, код 108

 

Ілюстрацыя http://www.prime-search.com