Гродзенцам дазволілі купацца

|

У Гродзенскім раёне спецыялісты раяць адпачываць на Цэнтральным пляжы на Нёмане, ва ўрочышчы Ласосна, на вазёрах Юбілейным, Малочным, Кань –Белым, на сажалках у Сухаўлянах, Луцкаўлянах, Каробчыцах.

На гэтых пляжах нават пясок на беразе адпавядае санітарным нормам.

Пакуль што вада ва ўсіх вадаёмах, дзе дазволена купанне, адпавядае нормам. Да канца сезона спецыялісты абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя будуць рэгулярна правяраць ваду.

Таварыства выратавання на водах адсталявала 9 станцый і 13 пастоў, аднак выратавальнікі будуць дзяжурыць і на астатніх афіцыйных пляжах, і нават у некаторых папулярных неафіцыйных месцах купання.