Трыюмф гродзенскіх маладзёвых тэатраў

Дзясяты юбілейны фестываль “Балтык-Сатэлід” ладзіўся ў польскіх Сейнах 7-12 чэрвеня. Ад Гародні ў фестывалі прымалі ўдзел народны маладзёвы музычна-драматычны тэатр “Гродзенская Надзея” і заслужаны аматарскі калектыў Беларусі музычна-драматычны тэатр “Гродзенскі званочак” гродзенскага гарадскога Дома культуры.

 

За спектакль “Сымон-музыка” тэатр “Гродзенская надзея” атрымаў “Гран-пры” дзіцячага журы і “Гран-пры” прафесійнага журы. Ягоная рэжысёрка Наталля Дацэнка таксама атрымала дыплом “За лепшую рэжысуру і сцэнаграфію”.

 

Тэатр “Гродзенская Надзея” ўдзельнічаў у фэсце “Балтык-Сатэлід” ужо шостым разам, распавядае кіраўнічка калектыва, акторка Гродзенскага тэатра лялек Ларыса Мікуліч:

 

І кожны год наш тэатр прывозіць “Гран-пры” прафесійнага журы. Гэтым разам за спектакль “Сымон-музыка” мы прывезлі яшчэ і “Гран-пры” дзіцячага журы, у якое ўваходзяць польскія творчыя маладзёны. Увогуле пасля паказу нашага спектакля адзін з сябраў журы ўстаў і гэтак стоячы нам апладыраваў, а пасля сказаў, што ўсе 12 дыпломаў “За лепшую акторскую ролю” трэба аддаць спектаклю “Сымон-музыка”. Чаму ён так быў прыняты? Па-першае, гэта фальклор, гэта Якуб Колас. Па-другое, ён настолькі лаканічны ў сцэнаграфіі, настолькі зразумелы, удала музычна аформлены, што кранае ўсіх.

 

alt=”Image 15366″ >

 

“Гран-пры” прафесійнага журы фестывалю атрымаў таксама тэатр “Гродзенскі званочак” за спектакль “Зайка-зазнайка”.

 

Дыпломы “За лепшую акторскую ролю” атрымалі акторы “Гродзенскай Надзеі” – Вераніка Барцэвіч і Барыс Балахонаў, а таксама акторы “Гродзенскага званочка” – Насця Дуброўнік і Александрына Карчагіна.

 

Усяго ў фестывалі ўдзельнічала 19 тэатраў з Польшчы, Беларусі, Украіны і Эстоніі.

 

Здымкі з sejny-ok.pl