Ігару Банцару далі 5 сутак арышту
Справу разглядалі сёння зранку ў аддзяленні міліцыі №3 Ленінскага раёна па вуліцы Гараднічанскай, арышт Ігар будзе адбываць у РАУС Кастрычніцкага раёна на Гая, паведаміла жонка Ігара, старшыня непрызнаванага ўладамі СПБ Анжаліка Арэхва. Журналіст абвясціў сухую галадоўку.
Сама сп Анжаліка ўчора была вымушаная правесці ў хаце сваякоў цэлы дзень, пад вокнамі кватэры стаяла машына з міліцыянтамі:
– Як толькі суд над Андрэем Пачобутам скончыўся, машына з’ехала. Сёння мяне ўжо ніхто не шукаў. Мяркую, што міліцыянты ўзнікнуць у пятніцу – калі працягнецца суд над Пачобутам.