Студэнты-мастакі абароняцца ў выставачнай залі

Абарона прац будзе адбывацца з 17 па 21 чэрвеня. У экспазіцыі будуць прадстаўленыя работы ў розных відах выяўленчага мастацтва: жывапіс, графіка, кераміка, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва.

 

Нашыя выпускнікі абараняюцца ў выставачнай залі па Ажэшка ўжо пяты год. Сёлета будзе вялікі выпуск – 60 студэнтаў. Не ўсе працы будуць прадстаўленыя ў залі па Ажэшка, а толькі станкавага характару. Іншыя працы размешчаныя на аб’ектах, напрыклад. у корпусах універсітэта, таму тут іх не будзе, – распавяла старэйшы выкладчык кафедры выяўленчага мастацтва Гродзенскага ўніверсітэта імя Я. Купалы Жанна Сідаровіч.

 

Працы выпускнікоў у выставачнай залі можна будзе паглядзець да канца чэрвеня.

 

alt=”Image 15389″ >

 

 

 

Здымкі прадастаўленыя Гродзенскай выставачнай заляй