Дзе і як адпачыць 2 – 12 красавіка

|

Для аматараў кіно

У кінатэатры «Кастрычнік» 3– 8 красавіка «Тарас Бульба» (Расія). Дзецям: 3 красавіка «Прыгоды зорнага ката. Кот Мэджык і цудоўны тэлефон» (10.30), 4 красавіка «Кунг-фу панда» (10.30), 5 красавіка «Малпачкі ў сусвеце» (10.30). Тэл.: 53-19-42.

У кінатэатры «Чырвоная зорка» 3–8 красавіка «Лёгкія паводзіны» (камедыя). Дзецям: 3–5 красавіка «Дзень нараджэння Алісы» (10.00, 12.00).

У кінатэатры «Космас» 3-6 красавіка «Марлі і я» (рамантычная камедыя, ЗША). Дзецям: 5 красавіка «Новыя прыгоды папялушкі» (10.00). Тэл.: 74-60-13.

У кінатэатры «Усход» 3-6 красавіка «Першае каханне», 3-6 красавіка «Знак» (трылер, ЗША), 3-6 красавіка «Платон». Дзецям: 3 красавіка «Ніко: шлях да зорак» (11.00, 14.00), 4 красавіка «Зорныя войны: вайна клонаў» (11.00, 14.00), 5 красавіка «Прыгоды піратаў у краіне гародніны» (10.00). Тэл.: 75-56-29.

Для тэатралаў

Абласны драматычны тэатр (вул. Маставая, 36): 5 красавіка (19.00) Рэй Куні «Занадта жанаты таксіст» (камедыя ў 2-х частках), 9 красавіка (19.00) Клод Манье «Блэз» (камедыя ў 3-х актах), 6 красавіка (16.00) Канцэрт узорнага аркестру ўнутраных войскаў МУС. Дзецям: 5 красавіка (12.00) Аркадзь Хайт «Дзень нараджэння ката Леапольда» (музычная казка). Тэл.: 72-34-27.

Тэатр лялек (вул.Дзяржынскага, 1/1): 3 красавіка (11.00) Я.Антанюк «Карыес і Бактус» (гісторыя, якая нагадвае ўсім дзецям пра тое, што неабходна чысціць зубы), 4-5 красавіка (12.00) С. Маршак «Коткін дом». Тэл.: 74-59-30.

Канцэртная зала філармоніі (вул. Гарнавых, 17): 9 красавіка Іна Афанасьева з праграмай «Я буду з табой» (пачатак 19.00), 14 красавіка Канцэрт гурту J:Mors (пачатак 19.00). Тэл.: 54-19-19, 52-72-48.

Для прыхільнікаў мастацтва

Гарадская выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38): Выстава «Выратавальнікі вачыма дзяцей»

Галерэя «Тызенгаўз» (пл. Тызенгаўза, 4): Персанальная выстава мастака Андрэя Стурэйкі.

Музей гісторыі «Гарадніцы» (вул. Ажэшкі, 39): Выстава «У казачнай краіне бісерапляцення».

Стары замак: Выстава матылькоў «Пырхаючыя кветкі».

Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я. Карскага (вул. Савецкая, 25 уваход з вуліцы Калючынскай): Персанальная выстава Валянціны Краўчук «Саламяная рапсодыя» (мастацкія вырабы з саломкі) Тэл.: 77-20-86.

Спорткомплекс «Нёман» (вул. Камунальная, 3): Футбол. Чэмпіянат Беларусі. 1-шы тур. 4 красавіка «Неман» (Гродна) – «Гомель». Пачатак а 16.00. Хакей на траве. Гульні першага туру чэмпіянату Беларусі. 3 красавіка «Ритмик»-УОР (Гродзенская вобласць) – «Текстильщик»-БарГУ (11.00), «Виктория» – «Ритм» (12.30). 4 красавіка «Виктория» – ХК «Минск» (11.00), «Ритм» – «Текстильщик»-БарГУ (12.30). 5 красавіка «Текстильщик» – БарГУ– ХК «Минск» (10.00), «Ритм» – «Ритмик»-УОР (11.30).

Падрыхтаваў ТС