Сёння ўзгадваюць ахвяраў Вялікай Айчыннай вайны

Сёння 22 чэрвеня беларусы ўзгадваюць 70-ю гадавіну пачатку Вялікай Айчыннай вайны. У Фарным касцёле ў 19 гадзіне адбудзецца імша памяці ахвяраў Вялікай Айчыннай, яе цэлебраваць будзе біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.

 

Таксама ва ўсіх храмах Гродзенскай праваслаўнай епархіі адбудуцца паніхіды па забітых у гады вайны.

 

Афіцынае свецкае адзначэнне 70-й гадавіны пачатку Вялікай Айчыннай адбудзецца 22 чэрвеня з 17 да 19 гадзіны каля шлюзу “Дамброўка” Аўгустоўскага канала. Арганізатары зладзяць гістарычную рэканструкцыю фрагментаў баявых дзеянняў у першыя часы вайны каля захаваных фартыфікацыйных збудаванняў 68-га Гродзенскага ўмацавальнага раёна.

 

Здымак з liveinternet.ru