Удзельнікаў акцыі ў Брузгах пакаралі двойчы
Пра гэта паведаміў кіраўнік прэс-службы Дзяржаўнага памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.
– За парушэнне памежнага заканадаўства мы ўнеслі 15 чалавек у спіс невыязных,- перадае словы Аляксандра Цішчанкі kp.by. – Матывы іх забастоўкі нас не цікавяць. Цэлы год ім будзе забаронена выязджаць за мяжу. Гэтыя асобы перашкаджалі працы пункце пропуску. Мы маем міжнародныя і міждзяржаўныя абавязальніцтвы, мы абавязаныя забяспечыць функцыянаванне памежных пераходаў. Усе затрыманыя займаюцца чаўночным бізнесам, многія з іх за гэты год перасякалі мяжу больш за сто разоў.
Паводле судовых пастановаў удзельнікі акцыі пратэсту ў Брузгах былі пакараныя вялікі штрафамі. 14 чалавек атрымалі штрафы ў памеры 2 мільёнаў 600 тысяч рублёў. Усяго паводле дадзеных МУС было затрымана 22 чалавекі.
Здымак з nv-online.info