Прысуд Андрэю Пачобуту абвесцяць у 14.30
Працэс закрыты, таму сціслыя звесткі пра тое, што адбываецца ў залі суда, родныя Андрэя і журналісты маюць толькі з словаў адвакатаў.
Апошняе слова журналіста было кароткім, каля хвіліны.
Сваёй віны Андрэй Пачобут па-ранейшаму не прызнае.
З-за канваіраў Пачобут упаў, калі яго выводзілі з міліцэйскай машыны.
Па гэтым факце адкават будзе рыхтаваць скаргу.
Каля суда сёння сабралося каля 30 чалавек – блізкія, сябры Андрэя Пачобута, журналісты, Генеральны консул Польшчы ў Гродне Анджэй Хадкевіч.
Прысуд журналісту будзе абвешчаны ў 14.30.
Нагадаем, пракурор патрабуе для журналіста 3 гады пазбаўлення волі.
Суд над Андрэем Пачобутам з перапынкамі цягнецца з 14 чэрвеня.
Крымінальная справа супраць яго была заведзена 18 сакавіка, з 6 красавіка журналіст утрымліваецца пад вартай.
Пачобут абвінавачваецца па артыкуле 367 ч.1 і артыкуле 368 ч.1 КК Рэспублікі Беларусь (“абраза прэзідэнта” і “паклёп” на яго).