Школьныя строі гродзенскага “Элоду” разыходзяцца як гарачыя піражкі

Гродзенская фірма “Элод” пашые сёлета школьнага адзення ў два разы больш, чым у мінулым годзе.


Апошнюю партыю запланаванага да выпуску адзення адгрузяць у гандль на наступным тыдні.

 

Нашае адзенне заўсёды запатрабаванае, – тлумачыць дырэктар прадпрыемства Ірына Зенкевіч. – Сёлета гандлёвыя кропкі запыталі ў нас большыя аб’ёмы – у першы клас ідзе больш за 650 тысяч школьнікаў.

 

Па словах Ірыны Зенкевіч, мінулагодняя калекцыя школьнага адзення вытворчасці “Элод” была распрададзеная практычна на 98%.

 

Сёлетнюю школьную калекцыю абнавілі на 99%, прапануючы строі для дзяўчын усіх школьных узростаў. Для шыцця адзення школьніцам выкарыстоўвалі тканіны карэйскай і кітайскай вытворчасці – гэтым разам віскоза з дадаткам лайкравых ніцяў, каб адзенне добра аблягала фігуру. Калекцыя вытрыманая ў класічных колерах: чорны, светла-шэры, шэры асфальт.

 

З 15 ліпеня на Савецкай плошчы распачнецца традыцыйны школьны базар – на ім “Элод” зладзіць некалькі паказаў сваёй новай калекцыі школьнага адзення.

Здымак з www.elod.by