Па серадах скончыцца жорсткі хапун?

У мінулую пятніцу сп Васілевіч накіраваў ліст старшыні УУС Анатолю Куляшову, у якім папярэдзіў пра неабходнасць захавання законнасці ў краіне. Прэс-служба беларускага прэзідэнта не ўдакладняе, ці абмяркоўвалася гэтая тэма падчас даклада генпракурора, адзначае afn.by. Аднак ускоснае пацверджанне гэтаму прысутнічае ў афіцыйным паведамленні: “Другі важны аспект – гэта праца па тлумачэнні дзеючага заканадаўства сярод грамадзянаў, у працоўных калектывах. Аляксандр Лукашэнка звярнуў уагу, што ў гэтай сферы кіраўнікі шэрагу рэспубліканскіх органаў, якія займаюцца прававым забеспячэннем і рэалізацыяй права і не выступаюць дастаткова актыўна ў СМІ,” – адзначаецца ў паведамленні.

 

Пра эфектыўнасць вынікаў дакладу Рыгора Васілевіча можна будзе меркаваць заўтра ўвечары пасля чарговай “маўклівай акцыі”.

 

Нагадаем, апошнія “маўклівыя акцыі” па серадах вызначаліся асабліва жорсткімі затрыманнямі грамадзян і журналістаў невядомымі людзьмі ў цывільным. Якое ведамства прадстаўляюць гэтыя асобы, у Мінску, напрыклад, прэс-сакратар ГУУС Мінгарвыканкама так і не змог патлумачыць.

 

Здымак з naviny.by