Алег Гарошка пакуль застаецца ў “Нёмане”

Учора на афіцыйным сайце “Дынама” з’явілася інфармацыя, што Алег падпісаў дамову з “зубрамі”. Праўда, хутка гэтая навіна з сайта знікла. Як паведаміў спартовец у размове з goals.by, ніякай дамовы з “Дынама” ён не падпісваў, а з кіраўніцтвам мінскага клубу меў толькі адну размову ў пачатку лета. “Зубры” выказалі зацікаўленасць у Гарошку, але з прычыны таго, што Алег як гулец належыць гродзенскаму клубу, то пачаліся перамовы паміж клубамі. “Нёман”, па словах Алега, не супраць адпусціць хакеіста, але просіць “Дынама” за спартоўца 100 тысяч даляраў.

 

Пакуль ўмешвацца ў перамовы клубаў і ісці да кіраўніцтва “Нёмана” Алег не мае намеру:

 

У мяне зараз іншыя задачы. Трэба рыхтавацца да сезону, набіраць форму, а не бегаць з паперкамі.

 

У мінулым сезоне Гарошка правёў за “Нёман” 51 матч, адзначыўшыся 7 баламі, паказчыкам карыснасці “+12” і 55 хвілінамі штрафу. Гарошка таксама ўдзельнічаў у чэмпіянаце свету ў Славакіі.

 

Нагадаем, нядаўна “Нёман” прыдбаў латыскага нападніка Каспара Сауліеціса.

Здымак з goals.by