Алег Гарошка падпісаў пробную дамову з ХК “Дынама”

Інфармацыя пра гэта з’явілася на афіцыйным сайце мінскага “Дынама”. Учора абаронца гродзенскага “Нёмана” абвяргаў інфармацыю пра падпісанне дамовы з “зубрамі”.


Як паведамляе сайт “Дынама”, перыяд дзеяння пагаднення з Гарошкам – з 20 ліпеня па 4 верасня гэтага году. Рашэнне па наступным выступе Алега за дынамаўскі клуб будзе прымацца па выніках выступу падчас перадсезонных збораў і турніраў.

 

У “Дынама” лічаць, што перспектыўны беларускі абаронца не павінен спыняцца ў сваім развіцці, і гатовыя прапанаваць маладому хакеісту шанец праявіць сябе ў Кантынентальнай хакейнай лізе.

 

У мінулым сезоне Гарошка правёў за “Нёман” 51 матч, адзначыўшыся 7 баламі, паказчыкам карыснасці “+12” і 55 хвілінамі штрафу. Гарошка таксама ўдзельнічаў у чэмпіянаце свету ў Славакіі.

 

Здымак з goals.by