У далоні больш не пляскаць?

Арганізатары прапануюць сабрацца а 13 гадзіне на цэнтральных рынках гарадоў каля закрытых гандлёвых кропак. Удзельнікам прапануецца пастаяць каля закрытых гандлёвых кропак, у мэтах бяспекі не пляскаць у далоні, а праз паўгадзіны разысціся.

 

Вядуцца перамовы, каб акцыю падтрымалі прадпрымальнікі, адзначаецца ў паведамленні.

 

У выпадку поспеху акцыі, магчыма, будуць перанесеныя на суботы.

 

Папярэднія “маўклівыя серады” ў Гродне вызначаліся жорсткімі затрыманнямі. Таму калі на першыя серады прыходзілі сотні чалавек, а ў сераду 29 чэрвеня лік маўклівых пратэстоўцаў дасягнуў тысячы, то ў апошнюю сераду 20 ліпеня на акцыю прыйшло не больш за 50 чалавек.

 

Здымак Яўгена Здановіча