Амаль 90 праверак падаткавікамі – і Гродзеншчына папоўніла бюджэт
Інспекцыя Міністэрства па падатках і зборах па Гродзенскай вобласці за першае паўгоддзе правяла 89 праверак па вылічэнні падаходнага падатку з сум перавышэння выдаткаў, атрыманых фізасобамі, над атрыманымі імі прыбыткамі. Пад асаблівы кантроль падпадалі асобы, якія набывалі дарагія аўто, нерухомасць, зямельныя ўчасткі, якія займаліся кантрабандным вывазам падакцызных тавараў, незарэгістраваным прадпрымальніцтвам. У выніку кантролю падаткавікамі за 6 месяцаў з сумаў перавышэння выдаткаў над прыбыткамі даналічылі падаходны падатак у памеры 187, 6 мільёнаў рублёў, эканамічныя санкцыі склалі 6,1 мільёна. У выніку сума даналічаных плацяжоў на адну правераную фізічную асобу склала 2,2 мільёны.
Прыбыткі бюджэту Гродзенскай вобласці на 2011 год плануюцца ў памеры 3,6 трыльёнаў рублёў. Частка з іх прыходзіць у выглядзе падаходнага падатку. На падатковым уліку Гродзенскай вобласці на 1 чэрвеня гэтага году знаходзіцца 36 104 суб’екты малага прадпрымальніцтва (ІП і юрыдычныя асобы). За І паўгоддзе яны сплаціцлі ў бюджэт 287,5 мільярдаў рублёў, што складае 23% бюджэту Гродзенскай вобласці.