Пяць гродзенскіх прадпрыемстваў пойдуць з малатка

Дзяржаўны камітэт па маёмасці прызначыў аукцыён на 6 верасня. Для гандлю прапануюць 92,5% акцый “Радыётэхнікі” (Ашмяны) з пачатковым коштам у 6,5 мільёнаў даляраў, перадае rbc.ru.

 

Паспрабуюць продаць яшчэ 94,4% акцый “Слонімскага аўтарэмонтнага заводу” па кошце 105, 3 тысячы даляраў, 91,7% акцый “Навагрудскага будаўніча-мантажнага ўпраўлення” па кошце 837,7 тысяч даляраў, 94,6% акцый прадпрыемства “Скідзельскі Цукаргандль”, пачатковы кошт – 105,8 тысяч даляраў, 76,8% акцый “Картоннай фабрыкі “Альхоўка” з коштам у 749 тысяч даляраў.

 

Усяго камітэт па маёмасці выстаўляе на продаж 20 беларускіх ААТ.