Праца сферы ЖКГ выклікае больш за ўсё пытанняў

|

За 2 гадзіны Сямён Шапіра прыняў 35 званкоў. Абсалютная большасць пытанняў тычыліся працы сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Тэлефанавалі як з сельскай мясцовасці, так і з Гродна, райцэнтраў. Людзі цікавіліся тэрмінамі і якасцю правядзення рамонтных работ, пракладкі камунікацый, скардзіліся на стан дарог. Неаднаразова тэлефанавалі з нагоды рамонту вуліцы Суворава ў абласным цэнтры, у прыватнасці, размяшчэння прыпынкаў на будучым праспекце.

 

Звароты ўзятыя на кантроль, па кожным будуць працаваць спецыялісты. Па шэрагу зваротаў, да прыкладу, падсыпкі жвірам дарог, губернатар даў канкрэтныя даручэнні ліквідаваць праблему ў 10-дзённы тэрмін. Асобныя пытанні трапяць пад асабісты кантроль адказных асоб.

Па інф. БелТА

Фота Міколы Бублевіча