Нацыянальны статыстычны камітэт распавёў, ад чаго паміраюць беларусы
Натуральны прырост насельніцтва зафіксаваны толькі ў 39 з 112 гарадоў і ў 17 з 93 пасёлкаў гарадскога тыпу.
Колькасць народжаных кампенсавала колькасць памерлых толькі ў 2 гарадах і 3 пасёлках гарадскога тыпу.
Колькасць памерлых найбольш павялічылася ў Брэсцкай вобласці (на 4,2%).
Далей ідуць Мінск (на 3,3%), Магілёўская і Гомельская вобласці.
У Віцебскай вобласці сітуацыя ў параўнанні з мінулым годам не змянілася, у Мінскай вобласці колькасць памерлых скарацілася на 1,2%, у Гродзенскай – на 0,6%.
За першае паўгоддзе 2011 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага на 13% павялічылася колькасць памерлых ад хваробаў органаў стрававання.
Затое на 3,6% знізілась колькасць памерлых ад новаўтварэнняў, хваробаў органаў дыхання (на 2.8%), сістэмы крывазвароту (на 2,3%), некаторых інфекцыйных захворванняў (на 1%).
На 0,9% паменела колькасць памерлых ад знешніх прычын.
Пры гэтым ад выпадковых патапленняў памерла на 19,1% менш, у выніку самагубстваў – на 16,3%, забойстваў – на 9,9%, выпадковых атручванняў алкаголем – на 7%.
Затое на 9,5% павялічылася колькасць загінулых у ДТЗ.
Ад хваробаў сістэмы крывазвароту памерлі 53,1%, новаўтварэнняў – 12,9%, прычын, не звязаных з захворваннямі – 9,5% ад агульнай колькасці памерлых.
За першыя 6 месяцаў года ў працаздольным узросце памерлі 16200 чалавек – кожны чацьвёрты з памерлых.
Пры гэтым 32,8% з іх памерлі ад хваробаў сістэмы крывазвароту, 28,6% – ад прычын, не звязаных з захворваннямі.
Самагубстваў у гэтай узроставай групе паменела на 20,3%, утапленняў – на 16,4%, атручванняў алкаголем – на 8,2%.
Колькасць загінулых у ДТЗ павялічылася на 11,9%.
Паводле http://www.belta.by