Гродзенцаў чакае “Ноч Кіно”

|

Стужка “Конан Варвар” (Conan the Barbarian) – найноўшая экранізацыя твора Роберта Ірвіна Говарда.

Конан – магутны воін з Кімерыі – ідзе па слядах сваіх ворагаў, каб адпомсціць за забітую сям’ю.

Напярэдадні фінальнай бітвы яго чакае шмат прыгодаў.

Фільм у жанры фэнтэзі выйшаў у ЗША ў 2011 годзе.

Рэжысёр Маркус Ніспел.

Ролі выконваюць Джейсан Мамоа, Рон Перлман, Сцівен Лэнг, Рэйчал Нікалс, Роуз МакГоўн.

 

“Каўбоі супраць прышэльцаў” (Cowboys & Aliens) – фантастыка, ЗША, 2011.

Рэжысёр Джон Фавро, у ролях: Дэніэл Крэйг, Харысан Форд, Алівія Уайлд, Сэм Роквэл, Пол Дано.

Дзеянне фільма адбываецца ў Сілвер-Сіці ў Арызоне.

Індзейцы і каланісты вымушаныя адкласці сваркі і разам вырашыць праблему іншапланецян, якія хочуць захапіць Дзікі Захад.

 

“Бітва Тытанаў” (Clash of the Titans) –баявік, фэнтэзі, драма, ЗША, Вялікабрытанія, 2010.

Рэжысёр Луі Летэр’е.

Ролі выконваюць: Сэм Уортынгтон, Ліам Нісон, Рэйф Файнс, Джэмма Артэртон, Алекса Давалос, Дэні Хьюстон, Джейсан Флемінг, Мадс Міккелсэн, Изабэлла Майко.

Нашчадак Зеўса бярэ на сябе місію ўтрымаць Аіда, які хоча пазбавіць Зеўса кароны.

Разам з невялікай групай ваяроў ён накіроўваецца ў небяспечную вандроўку ў падземнае валадарства памерлых, каб спыніць Аіда і сустрэцца з сваёй памерлай жонкай.

 

“Ноч Кіно” ў кінатэатры “Усход” распачнецца 27 жніўня ў 24 гадзіны.

Кошт білетаў – 15000 рублёў.

 

На фота: Фрагмент сусветнай прэм’еры 2011 года, амерыканскай стужкі “Конан Варвар”