Гродзенка атрымала 2 месца на міжнародным конкурсе прыгажосці

Людміла Якімовіч стала першай віцэ-міс на міжнародным конкурсе прыгажосці Miss Supranational.


У фінальным шоў прыгажосці ў польскім горадзе Плоцк Людміла ўдзельнічала як пераможца беларускага нацыянальнага конкурсу – нагадаем, дзяўчына атрымала тытул “Міс Беларусь 2010”.

 

За карону Miss Supranational змагаліся прыгажуні з 70 краінаў. Перад конкурсам дзяўчыны цягам 20 дзён займаліся харэаграфіяй, працавалі з пастаноўшчыкамі і фатографамі. Галоўны прыз атрымала прадстаўніца Польшчы Моніка Ляўчук.

 

Конкурс Miss Supranational з’яўляецца часткай фестывалю прыгажосці, які трэці год ладзіцца ў Польшчы. Цягам двух дзён у плоцкім амфітэатры ладзяцца тры фінальныя шоў конкурсаў Miss Supranational, Miss Polski и Miss Polski Nastolatek. У першым конкурсе Miss Supranational у 2009 годзе тытул першай віцэ-міс таксама атрымала дзяўчына з Беларусі Марына Лепеша.

 

Людміла Якімовіч таксама прадстаўляла Беларусь на міжнародным конкурсе прыгажосці “Міс Свету 2010”, з якога гродзенская прыгажуня вяла дзённік.

 

Здымак з http://www.misssupranational.com/gallery.html