Любімая “Рэтраспектыва” Юры Якавенкі
– Я падрыхтаваў да выставы даволі шмат серый сваіх графічных прац, шмат якія раней у Гродне не выстаўляліся. Будзе, напрыклад, вялікі праект “ALFABETO”, прысвечаны алфавіту. Гэтая папка з 8 графічных прац выдадзеная ў Італіі – футляр, папера, эсэ да серыі, напісанае італьянскім празаікам – усё будзе выстаўленае. Таксама серыя з 24 прац “Руны”, новая серыя з 26 прац “Малы алфавіт”.
На выставе таксама пакажуць выдадзеную ўручную “Песню пра зубра” Міколы Гусоўскага, ужо вядомую гродзенцам. Таксама Юры Якавенка змесціць у экспазіцыю цынкавыя дошкі – матрыцы, з якіх робяцца адбіткі на паперы.
– У музеі ёсць добрае абсталяванне, якое я хачу выкарыстаць напоўніцу – напрыклад, шкляныя каўпакі, пад якія можна змясціць цікавыя рэчы, з дапамогай якіх я працую, – кажа графік.
Адкрыццё выставы адбудзецца а 16 гадзіне.
У жніўні ў літоўскім Шаўляі Юры Якавенка ўдзельнічаў у міжнародным пленэры мастакоў. За праект “ALFABETO” гродзенскі графік атрымаў Ганаровы дыплом мэрыі горада Шаўляй.
10 верасня ў польскім горадзе Востраў Велькапольскі мастаку ўручаць ІІ прэмію ХІV Міжнароднай біенале графікі малых форм і EXLIBRIS.
Здымак з respublika.info