Акцыя памяці загінулых дзяцей у Лідзе мела вялікі эфект
Мерапрыемства пачнецца на вуліцы Горкага ў 9 ранку. Школьнікі ў яркіх камізэльках створаць жывы калідор на дзвюх паласах вуліцы. Адныя будуць трымаць плакаты з імёнамі і прозвішчамі, узростам і датамі загінулых дзяцей, іншыя – запаленыя свечкі. На аўто, якія будуць праязджаць уздоўж “жывога” калідора, будуць павязвацца чырвона-жоўта-зялёныя стужачкі.
Праваслаўныя і каталіцкія святары асвецяць машыны і памоляцца аб здароўі і бяспецы людзей на дарогах, а таксама памоляцца аб загінулых.
Па словах старэйшага інспектара аддзела агітацыі і прапаганды Гродзенскай ДАІ Яўген Дудко, акцыя істотна паўплывала на дзіцячую бяспеку на дарогах у Лідзе:
– Два гады такая акцыя ладзілася ў Лідзе. За гэты час ніводнага дзіцёнка на лідскіх дарогах не загінула. Акцыя, калі дзеці стаяць з плакатамі і запаленымі свечкамі, а побач святары, істотна ўплывае на псіхалогію дарослых і прымушае моцна задумацца кіроўцаў. Таму было вырашана сёлета правесці такую акцыю ў Гродне, Слоніме, Смаргоні і Лідзе.
Першае такое мерапрыемства адбылося ў 2009 годзе ў Лідзе. Акцыя стала ўнікальным спосабам звярнуць увагу грамадзянаў на праблему гібелі і траўматызму дзяцей на дарогах.
За апошнія 5 год у выніку аварыяў загінулі 52 дзіцяці.
Здымак з gaigrodno.by