За хабар асуджаны маёр фінансавай міліцыі КДзК па Гродзенскай вобласці

|

Паводле БелТА, старшы інспектар па асабліва важных справах, маёр упраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта Дзяржкантролю па Гродзенскай вобласці ўзяўся дапамагчы вырашыць пытанне аб праве ўласнасці на аб’екты маёмасці  ў Гродзенскай вобласці.

Пры гэтым хабарнік загадзя ведаў, што дапамагчы нічым не зможа.

Суд Ленінскага раёна прызнаў махляра вінаватым у падбухторванні да хабару, у завалоданні маёмасцю праз падман.

З улікам станоўчых характарыстык і наяўнасці малых дзяцей былы маёр пакараны абмежаваннем волі тэрмінам на 3 гады.