Выстава пад гукі флейты

Выстава мае назву “Вернасць чорнаму”.

 

– Мае работы, як і маё бачанне свету, манахромныя – сказаў на адкрыцці сп. Гузнічэк (на здымку).

>

Сам аўтар карцін таксама быў апрануты ў чорна-белае.

 

Паглядзець карціны можна было з музычным суправаджэннем.

 

У глыбіні залы дзяўчынка грала на флэйце.

 

Сярод наведвальнікаў большасць складалі маладыя мастакі.

 

Мацей Гузнічек-доктар, выкладчык мастацка-педагагічнага факультэта Познаньскага ўніверсітэта імя Адама Міцкевіча.

 

Разам з ім прыехалі сем яго студэнтаў з розных курсаў.

 

Усе яны бяруць удзел у міжнародным пленэры “Гродна-2011”, які пачаўся 11 верасня і будзе доўжыцца да 17 верасня.

 

Удзельнікі пленэра малююць наш горад.

 

 

Па выніках пленэра ў той жа выставачнай зале на вул.Дзяржынскага 28 пройдзе аднадзённая выстава.

 

Фота аўтара